Logo Polskiego Radia
Print

Польскі тэатар пакажа ў Кітаі 18 спэктакляў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.07.2018 08:01
Камандзіроўка тэатру ў Кітай рэалізаваная ў рамках праграмы “Незалежная” ў 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Спэктаклі “Хуманка” і “Дзядзька Іван” пакажа ў Кітаі бельскі Польскі тэатар, які пачаў двухтыднёвае турнэ ў гэтай краіне. Калектыў зайграе 18 спэктакляў. Выступы будуць праходзіць у трох месцах - Tianjin Grand Theatre каля Пэкіну, Hangzhou Fun Theatre каля Шанхаю і Beijing Star Theatre ў Пэкіне. Там польскія спэктаклі ўжо выстаўляліся, а публіка знаёмая з польскай культурай – расказаў дырэктар Польскага тэатру ў Бельска-Бялэй.
Акторы будуць іграць па-польску, але спэктаклі будуць перакладаць на кітайскую мову. Турнэ ў Кітаі будзе першай настолькі доўгай замежнай камандзіроўкай калектыву з Бельска-Бялэй. Камандзіроўка тэатру ў Кітай магчымая дзякуючы праграме “Культурныя масты” Інстытута Адама Міцкевіч, рэалізаванага ў рамках праграмы “Незалежная” ў 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы.

Спэктаклі “Хуманка” і “Дзядзька Іван” пакажа ў Кітаі бельскі Польскі тэатар, які пачаў двухтыднёвае турнэ ў гэтай краіне. Калектыў пакажа 18 спэктакляў.

Выступы будуць праходзіць у трох месцах - Tianjin Grand Theatre каля Пэкіну, Hangzhou Fun Theatre каля Шанхаю і Beijing Star Theatre ў Пэкіне. Там польскія спэктаклі ўжо выстаўляліся, а публіка знаёмая з польскай культурай – расказаў дырэктар Польскага тэатру ў Бельска-Бялэй. Акторы будуць іграць па-польску, але спэктаклі будуць перакладаць на кітайскую мову. Турнэ ў Кітаі будзе першай настолькі доўгай замежнай камандзіроўкай калектыву з Бельска-Бялэй.

Камандзіроўка тэатру ў Кітай магчымая дзякуючы праграме “Культурныя масты” Інстытута Адама Міцкевіча, рэалізаванага ў рамках праграмы “Незалежная” ў 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт