Logo Polskiego Radia
Print

У цэнтры Варшавы адкрылі выставу “Ян Павал ІІ – чалавек з свабоды”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.08.2018 11:36
Выставу падрыхтаваў Цэнтар думкі Яна Паўла ІІ у сувязі з 100 гадавінай атрыманьня Польшчай незалежнасьці.
Плякат са старонкі Цэнтра думкі Яна Паўла ІІ

/

“Ян Павал ІІ – чалавек з свабоды” – гэта тытул пленэрнай выставы, якую з сёньняшняга дня можна глядзець на Кракаўскім прадмесьці ў Варшаве. Выставу падрыхтаваў Цэнтар думкі Яна Паўла ІІ у сувязі з 100 гадавінай атрыманьня Польшчай незалежнасьці.
Прэс-сакратар цэнтру Яанна Кажанеўска сказала, што выстава паказвае фэномэн Папы Рымскага Яна Паўла ІІ, абаронцы свабоды і годнасьці чалавека. Экспазыцыя зьвяртае ўвагу на заклікі Яна Паўла ІІ, якія прывялі да грамадзкіх перамен, і якія закончыліся падзеньнем камунізму. “Мы паказваем як Ян Павал ІІ разумеў свабоду, каб здаваць экзамэн з свабоды”, - падкрэсьлівае Яанна Кажанеўска.
Пры дапамозе мультымэдыяў, іканаграфіі і спэцэфэктаў на выставе паказаная гісторыя Польшчы з часу атрыманьня незалежнасьці да сучаснасьці. Наратарам падзей зьяўляецца Ян Павал ІІ.
Выстава тэматычна падзеленая на: Незалежнасьць, культура, народ, свабода. Кожнае з гэтых словаў прэзэнтуе канкрэтную думку Яна Паўла ІІ і пэрыяд з гісторыі Польшчы.
Выставу можна наведваць да 9 верасьня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт