Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветнавядомыя асобы будуць папулярызаваць Польшчу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.09.2018 11:22
Сто выбітных асоб з усяго сьвету прымуць удзел у праекце «100x100» ў 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы.
Адзін з першых удзельнікаў праекта «100x100» - двухразовы чэмпіён сьвету Формулы 1 Міка Хакінен.Адзін з першых удзельнікаў праекта «100x100» - двухразовы чэмпіён сьвету Формулы 1 Міка Хакінен.PAP/Radek Pietruszka

Выдатныя асобы з усяго сьвету будуць прасоўваць Польшчу ў праекце «100х100»
Сто выбітных асоб з усяго сьвету прымуць удзел у праекце Польскага нацыянальнага фонду «100x100» у рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці.
Сто спартсмэнаў, артыстаў, актораў, прадпрымальнікаў і іншых выдатных асоб з усяго сьвету прымуць удзел у праекце Польскага нацыянальнага фонду «100x100» у рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.
Па словах намесьніка кіраўніка фонду Робэрта Любаньскага, праект «100х100» разьлічаны на прасоўваньне Польшчы, у першую чаргу, сярод замежнікаў.
«Мы хочам запрашаць людзей прыяжджаць у Польшчу, каб яны знаёміліся з нашай краінай, а таксама арганізоўваць сустрэчы з мэтай азнаямленьня з польскай гісторыяй, яе культурай. Мы хочам, каб людзі разумелі, якой Польшча зьяўляецца цяпер, і якой мы хочам бачыць яе ў будучыні. Праект накіраваны, перш за ўсё, на замежнікаў», – адзначыў Робэрт Любаньскі.
Адным з першых удзельнікаў праекта «100x100» стаў двухразовы чэмпіён сьвету Формулы 1 Міка Хакінен. Па словах знакамітага гоншчыка, для яго гонар удзельнічаць у праекце, які дазволіць яму і ўсяму сьвету бліжэй пазнаць Польшчу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт