Logo Polskiego Radia
Print

Польскае радыё выдала адмысловы дыск на 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.09.2018 13:19
  • дыск на 100-годзьдзе.mp3
На дыску знаходзяцца 14 песень, якія ўзьніклі ў розным часе – ад часоў падзелу Польшчы да сучаснасьці.
Прэсавыя матэрыялы.

Польскае радыё выдала адмысловы дыск на 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы. Альбом «Наша Незалежная 1918-2018» паявіцца ў крамах у пятніцу. На кружэлцы зьмешчаныя такія песьні як «Марш Першай брыгады», «Сэрца ў заплечніку», «Чырвоныя макі на Монтэ-Касына», «Балада пра Янка Вісьнеўскага» і інш. Песьні выконваюць Кая, Марыля Радовіч, Катажына Цэрэквіцка, Анна Вышконі, Кшыштаф Цугоўскі, Галіна Млынкова.
На дыску знаходзяцца 14 песень, якія ўзьніклі ў розным часе – ад часоў падзелу Польшчы да сучаснасьці. Кружэлка зьяўляецца працягам альбому «Наша Незалежная», запісанай у 2008 годзе ў студыі Польскага радыё з нагоды 90 гадавіны атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Гэтым разам у праекце ўдзельнічаў аркестар Польскага радыё.
Альбом зьяўляецца часткай вялікага праекту пад назвай «Наша Незалежная 1918-2018», рэалізаванага сёлета ў Польшчы і за мяжой. Праект праходзіць пад патранажам прэзыдэнта Анджэя Дуды і сьпікера Сэнату Станіслава Карчэўскага.
20 верасьня ў Вялікім тэатры ў Нацыянальнай опэры ў Варшаве адбудзецца прэм’ернае выкананьне ўсіх песень з дыску. Канцэрт будзе ўрачыстым пачаткам 5 Сусьветнага зьезду палякаў замежжа.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт