Сто твораў польскай музыкі прагучаць на 100-годзьдзе атрыманьня незалежнасьці Польшчы. 11 лістапада на 22 сцэнах у Польшчы, а таксама за мяжой прагучаць 100 польскіх твораў, якія ўзьніклі з 1918 году па сучаснасьць. Канцэрты ў рамках праекту “100 на 100. Музычныя дэкады свабоды” пройдуць з нагоды 100-годзьдзя польскай незалежнасьці.
Віцэ-прэм’ер, міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі падкрэсьліў, што гэта велізарная і незвычайная падзея. “Гэта самы вялікі музычны праект свабоднай Польшчы. Гэта сьвята польскай музыкі, а таксама цудоўная папулярызацыя польскай культуры і Польшчы”, - гаварыў на прэс-канфэрэнцыі міністар культуры.
На канцэртах прагучыць музыка вядучых польскіх кампазытараў, такіх як Караль Шыманоўскі, Гэнрык Мікалай Гурэцкі, Войцех Кіляр, Кшыштаф Пандарэцкі, Агата Зубэль, Павал Мыкетын.
11 лістапада таксама адбудзецца прэм’ера калекцыі дыскаў, якія былі выбраныя для праекту Польскага музычнага выдавецтва “100 на 100. Музычныя дэкады свабоды”.

ав