11 лістапада ў Варшаве адбудзецца Фэстываль Незалежная на Кракаўскім прадмесьці (Стары горад Варшавы). Фэстываль распачнецца а 13 гадзіне, адразу пасьля завяршэньня дзяржаўных урачыстасьцяў на пляцы Пілсудзкага. Арганізатары заплянавалі дзьве тэматычныя трасы, прысьвечаныя 100-годзьдзю незалежнасьці Польшчы. На кожнай знаходзяцца некалькі прыпынкаў.
На «Белай» трасе будзе пастаўлена музычная сцэна, з якой будуць гучаць творы з апошняга стагодзьдзя, прыпынак, прысьвечаны польскім танцам ці кінафільмам. Арганізатары таксама заплянавалі намёты для дзяцей і з традыцыйнай польскай кухняй.
Канцылярыя прэзыдэнта падрыхтуе Выставу Белага Арла, а Нацыянальны цэнтар культуры – Выставу аднаго помніка.
На «Чырвонай» трасе падрыхтаваныя прэзэнтацыі дасягненьняў бацькаў незалежнасьці з 1918 году.
Кожную гадзіну на Кракаўскім прадмесьці будуць распачынацца шпацыры з гідам, які правядзе экскурсію па Каралеўскім шляху. Таксама заплянаваныя парады старадаўніх аўтамабіляў, гістарычных пажарных машын і конных экіпажаў. Вуліцамі пройдуць духавыя аркестры і музычныя калектывы, якія выканаюць творы з мінулай эпохі. Адбудуцца таксама паказы моды з міжваеннага пэрыяду.
11 лістапада ў Варшаве адбудзецца Фэстываль Незалежная на Кракаўскім прадмесьці (Стары горад Варшавы). Фэстываль распачнецца а 13 гадзіне, адразу пасьля завяршэньня дзяржаўных урачыстасьцяў на пляцы Пілсудзкага.
Арганізатары заплянавалі дзьве тэматычныя трасы, прысьвечаныя 100-годзьдзю незалежнасьці Польшчы. На кожнай знаходзяцца некалькі прыпынкаў.

ав