Logo Polskiego Radia
Print

Да 100-годзьдзя незалежнасьці - выстава “Музыкі для Незалежнай”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.10.2018 17:00
Выстава знаёміць з кампазытарамі, якія прысьвяцілі сваё жыцьцё ня толькі музыцы.
pixabay.com/CC0

У будынку даўняй Бібліятэкі Варшаўскага ўнівэрсытэту на Кракаўскім прадмесьці ў Варшаве працуе выстава “Музыкі для Незалежнай”. Праект знаёміць з постацьцю больш за 20 польскіх кампазытараў і музыкаў, як Ігнацы Ян Падарэўскі, Міхал Агінскі, Караль Курпінскі.
На выставе паказаныя здымкі і перадрукоўкі архіўных газэт. у рамках праекту ўзьнікла кніга з біяграфіямі творцаў.
Аўтар ідэі Войцех Стажыньскі з фонду “Бацькі школе” кажа, што выстава знаёміць з кампазытарамі, якія прысьвяцілі сваё жыцьцё ня толькі музыцы. “Гэтай выставай мы хочам паказаць грамадзтву, але найперш маладым людзям, якую важную ролю ў захаваньні нацыянальнай тоеснасьці адыграла культура ў ХІХ стагодзьдзі. Гаворка пра розную культуру – музыку, мастацтва, літаратура і гэтак далей. Адначасова падкрэсьліваючы, што пры нагодзе мы адкрылі многіх музыкаў, якія сёньня амаль невядомыя”, - гаворыць Войцех Стажыньскі.
Выстава падрыхтаваная ў рамках сьвяткаваньня Польшчай 100-годзьдзя незалежнасьці. Кульмінацыйным момантам будзе канцэрт твораў кампазытараў, прадстаўленых на выставе ў суботу, 20 кастрычніка.

У будынку даўняй Бібліятэкі Варшаўскага ўнівэрсытэту на Кракаўскім прадмесьці ў Варшаве працуе выстава “Музыкі для Незалежнай”. Праект знаёміць з постацьцю больш за 20 польскіх кампазытараў і музыкаў, як Ігнацы Ян Падарэўскі, Міхал Агінскі, Караль Курпінскі. На выставе паказаныя здымкі і перадрукоўкі архіўных газэт. У рамках праекту ўзьнікла кніга з біяграфіямі творцаў.

Аўтар ідэі Войцех Стажыньскі з фонду “Бацькі школе” кажа, што выстава знаёміць з кампазытарамі, якія прысьвяцілі сваё жыцьцё ня толькі музыцы. “Гэтай выставай мы хочам паказаць грамадзтву, але найперш маладым людзям, якую важную ролю ў захаваньні нацыянальнай тоеснасьці адыграла культура ў ХІХ стагодзьдзі. Гаворка пра розную культуру – музыку, мастацтва, літаратура і гэтак далей. Адначасова падкрэсьліваючы, што пры нагодзе мы адкрылі многіх музыкаў, якія сёньня амаль невядомыя”, - гаворыць Войцех Стажыньскі.

Выстава падрыхтаваная ў рамках сьвяткаваньня Польшчай 100-годзьдзя незалежнасьці. Кульмінацыйным момантам будзе канцэрт твораў кампазытараў, прадстаўленых на выставе ў суботу, 20 кастрычніка.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт