Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы асабіста прыехаў на пошту, каб выслаць сьцягі ў рэгіёны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.11.2018 16:32
З нагоды Дня незалежнасьці Польшчы мясцовыя органы атрымаюць 43,5 тыс. дзяржаўных сьцягоў.

Прэзыдэнт Польшчы асабіста прыехаў на пошту, каб выслаць сьцягі ў рэгіёны
З нагоды Дня незалежнасьці Польшчы мясцовыя органы атрымаюць 43,5 тыс. дзяржаўных сьцягоў.
З нагоды Дня незалежнасьці Польшчы 11 лістапада мясцовыя органы ў краіне атрымаюць 43,5 тыс. дзяржаўных сьцягоў. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай прынялі ўдзел ва ўрачыстай рассылцы бела-чырвоных сьцягоў у адным з паштовых аддзяленьняў Варшавы.
У ходзе мерапрыемства кіраўнік дзяржавы заклікаў палякаў 11 лістапада роўна а 12.00 разам прасьпяваць нацыянальны гімн.
«Я заклікаю ўсіх сваіх суайчыньнікаў вывешваць нацыянальныя сьцягі й зьбірацца пад імі, а ў бліжэйшую нядзелю роўна а 12.00 разам прасьпяваць наш нацыянальны гімн», – сказаў прэзыдэнт Польшчы.
Галоўныя сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці з удзелам прэзыдэнта пройдуць у нядзелю, 11 лістапада, у Варшаве й горадзе Гожуу-Вялікапольскі (заходняя частка краіны).

З нагоды Дня незалежнасьці Польшчы 11 лістапада мясцовыя органы ў краіне атрымаюць 43,5 тыс. дзяржаўных сьцягоў. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай прынялі ўдзел ва ўрачыстай рассылцы бела-чырвоных сьцягоў у адным з паштовых аддзяленьняў Варшавы.

У ходзе мерапрыемства кіраўнік дзяржавы заклікаў палякаў 11 лістапада роўна а 12.00 разам прасьпяваць нацыянальны гімн.

«Я заклікаю ўсіх сваіх суайчыньнікаў вывешваць нацыянальныя сьцягі й зьбірацца пад імі, а ў бліжэйшую нядзелю роўна а 12.00 разам прасьпяваць наш нацыянальны гімн», – сказаў прэзыдэнт Польшчы.

Галоўныя сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці з удзелам прэзыдэнта пройдуць у нядзелю, 11 лістапада, у Варшаве й горадзе Гожуў-Вялікапольскі (заходняя частка краіны).

вс

фота: PAP/Tomasz Gzell

Прэзыдэнту
Прэзыдэнту Польшчы дапамагалі скаўты

Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай і скаўтамі
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт