Logo Polskiego Radia
Print

Выставу «Знакі Незалежнасьці. Польскія грошы 1915-1939» пакажуць у Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.11.2018 14:27
  • Знакі незалежнасьці.mp3
Банкноты і манэты ілюструюць сытуацыю на грашовым рынку польскіх земляў 1914–1939 гадоў.

/

8 лістапада 2018 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцьцё выставы «Знакі Незалежнасьці. Полькія грошы 1915-1939».
На выставе, падрыхтаванай Падляскім музэем у Беластоку ў супрацоўніцтве з Польскім інстытутам у Менску і Нацыянальным гістарычным музэем, прадстаўлена сотня банкнот і амаль дзьвесьце манэт, якія ілюструюць сытуацыю на грашовым рынку польскіх земляў часоў ваенных дзеяньняў (1914–1918), а таксама эвалюцыю валюты адроджанай польскай дзяржавы (1918-1939).
Шырокую палітру афіцыйных плацёжных сродкаў дапаўняюць прыклады цікавых дасягненьняў фальшыва манэтнага майстэрства эпохі, інструмэнты іх стварэньня, а таксама шалі для кантролю арыгінальнасьці манэт.
Выстава працуе да 30 лістапада. Адрас: г.Менск, вул.К.Маркса, 12. Панядзелак-пятніца: 10.00 – 19.00. Субота, нядзеля: 11.00 – 19.00

8 лістапада 2018 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцьцё выставы «Знакі Незалежнасьці. Польскія грошы 1915-1939».

На выставе, падрыхтаванай Падляскім музэем у Беластоку ў супрацоўніцтве з Польскім інстытутам у Менску і Нацыянальным гістарычным музэем, прадстаўлена сотня банкнот і амаль дзьвесьце манэт, якія ілюструюць сытуацыю на грашовым рынку польскіх земляў часоў ваенных дзеяньняў (1914–1918), а таксама эвалюцыю валюты адроджанай польскай дзяржавы (1918-1939).

Шырокую палітру афіцыйных плацёжных сродкаў дапаўняюць прыклады цікавых дасягненьняў фальшыва манэтнага майстэрства эпохі, інструмэнты іх стварэньня, а таксама шалі для кантролю арыгінальнасьці манэт.

Выстава працуе да 30 лістапада. Адрас: г.Менск, вул.К.Маркса, 12. Панядзелак-пятніца: 10.00 – 19.00. Субота, нядзеля: 11.00 – 19.00.

histmuseum.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт