Logo Polskiego Radia
Print

Да 2021 году пра польскую незалежнасьць будуць расказваць за мяжой

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.11.2018 15:43
Больш за 400 культурніцкіх праектаў рэалізуе Інстытут Адама Міцкевіча.
pixabay.com/CC0

Больш за 400 культурніцкіх праектаў будуць рэалізаваныя да 2021 году ў рамках замежнай праграмы «Незалежная». Дагэтуль адбыліся каля 240 падзей у 65 краінах сьвету.
Віцэ-прэм'ер, міністар культуры Пётр Гліньскі падкрэсьліў, што гэта найбагацейшая праграма папулярызацыі польскай культуры пасьля 1989 году. «Гэта падзеі вельмі высокага ўзроўню», – сказаў міністар.
Дырэктар Інстытуту Адама Міцкевіча Кшыштаф Алендзкі патлумачыў, што мэтай замежнай праграмы «Незалежная» зьяўляецца ўмацаваньне станоўчага іміджу краіны і натхненьне польскай культурай творцаў і публічнасьць у цэлым сьвеце.
Замежная праграма сьвяткаваньня 100-годзьдзя Незалежнасьці расьцягнутая да 2021 году. Яе рэалізоўвае Інстытут Адама Міцкевіча.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт