Logo Polskiego Radia
Print

У Маскве адзначылі 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2018 15:07
У рамках сьвяткаваньня прадстаўнікі польскай абшчыны калектыўна прачыталі паэму „Пан Тадэвуш”.
У Маскве адзначылі 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы.У Маскве адзначылі 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы.PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Палякі ў Маскве адзначылі 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы, чытаючы паэму Адама Міцкевіча „Пан Тадэвуш”. Паэму ў перакладзе на расейскую мову можна было паслухаць у залах Габрэйскага музэя ў Маскве.

Старшыня Кангрэсу палякаў у Расеі Галіна Раманава заявіла, што ў сотую гадавіну незалежнасьці Польшчы палякі ў Расеі хочуць наблізіць расейцам польскую культуру.

„Мы ганарымся нашай гісторыяй, культурай і мовай”, - падкрэсьліла Раманава.

Яна нагадала, што раней палякі знаёмілі расейцаў таксама з польскай клясычнай і сучаснай музыкай.

Падобным чынам 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы сьвяткуюць прадстаўнікі польскай меншасьці ў розных рэгіёнах Расеі.

Згодна з апошнім перапісам насельніцтва сваё польскае паходжаньне дэкляравала каля 300 тысяч грамадзян Расейскай Фэдэрацыі.

аз

У Маскве адзначылі 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы

У рамках сьвяткаваньня прадстаўнікі польскай абшчыны калектыўна прачыталі паэму „Пан Тадэвуш”.

Палякі ў Маскве адзначылі 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы, чытаючы паэму Адама Міцкевіча „Пан Тадэвуш”. Паэму ў перакладзе на расейскую мову можна было паслухаць у залах Габрэйскага музэя ў Маскве.

Старшыня Кангрэсу палякаў у Расеі Галіна Раманава заявіла, што ў сотую гадавіну незалежнасьці Польшчы палякі ў Расеі хочуць наблізіць расейцам польскую культуру.

„Мы ганарымся нашай гісторыяй, культурай і мовай”, - падкрэсьліла Раманава.

Яна нагадала, што раней палякі знаёмілі расейцаў таксама з польскай клясычнай і сучаснай музыкай.

Падобным чынам 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы сьвяткуюць прадстаўнікі польскай меншасьці ў розных рэгіёнах Расеі.

Згодна з апошнім перапісам насельніцтва сваё польскае паходжаньне дэкляравала каля 300 тысяч грамадзян Расейскай Фэдэрацыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт