Logo Polskiego Radia
Print

Уроцлаў: паліцыя затрымала чатырох расейцаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.06.2012 14:12
Расейскія балельшчыкі зьбілі польскі пэрсанал, а таксама пабіліся паміж сабой - адзін чалавек у шпіталі, чатыры - у паліцыі.

Непрыемны інцыдэнт адбыўся пасьля ўчарашняга матчу паміж зборнымі Расеі й Чэхіі, які праходзіў ва Ўроцлаве. Польскія ахоўнікі, што абслугоўвалi гэты паядынак, пацярпелі ад расейскіх заўзятараў, якія, знаходзячыся ў пераважнай большасьці, зьбілі пэрсанал. У выніку нападу пацярпелі таксама сьцюарды UEFA. Чатыры супрацоўнікі аховы атрымалі цялесныя пашкоджаньні. Пасьля мэдычнай кансультацыі яны пакінулі шпіталь.
Хуліганы пасьля інцыдэнту хутка ўцяклі са стадыёну да прыезду паліцыі. На дадзены момант польскія праваахоўныя ворганы вядуць пошук правапарушальнікаў.
Паводле паліцыі, у адным з рэстаранаў старога гораду ва Ўроцлаве здарылася таксама бойка паміж двумя групамі расейскі заўзятараў. Як паведамілі Польскаму радыё ў камэндатуры паліцыі Ўроцлава, адзін з расейцаў трапіў у шпіталь, чатыры – ва ўчастак паліцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт