Logo Polskiego Radia
Print

Беларус будзе камісарам FIFA

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 12.07.2012 11:23
На адборачных матчах чэмпіянату сьвету-2014.

42-гадовы прадстаўнік Беларусі Мікалай Вараб'ёў будзе камісарам Міжнароднай фэдэрацыі футболу (FIFA) на адборачных матчах чэмпіянату сьвету-2014, паведаміла прэс-служба ФК БАТЭ (Барысаў), дзе Вараб'ёў займае пасаду намесьніка генэральнага дырэктара па тэхнічных пытаньнях.

Функцыі камісараў "шмат у чым падобныя да абавязкаў дэлегатаў UEFA і складаюцца з кантролю за выкананьнем рэглямэнтаў спаборніцтваў і тэхнічных рэглямэнтаў FIFA і UEFA”, адзначаецца ў паведамленьні.

Прадстаўнік Беларусі стаў камісарам FIFA ўпершыню. З сэзону 2009/2010 ён зьяўляецца дэлегатам UEFA. 28 сакавіка гэтага году Вараб'ёў працаваў на чвэрцьфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў паміж італьянскім "Мілянам" і гішпанскай "Барсэлёнай".

кр/БелаПАН.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт