Logo Polskiego Radia
Print

Праэўрапейскі летнік для беларусаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.08.2012 15:33
Група беларускай моладзі вярнулася з Кашубскага краю. (Фота)

/

Тут, на поўначы Польшчы, цягам 10 дзён працаваў праэўрапейскі летнік.

Ён адбыўся ў межах праграмы “Міжнародны моладзевы абмен” Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы.

Госьці зь Віцебшчыны і Магілёўшчыны атрымалі падставовыя веды пра гісторыю эўрапейскай інтэграцыі ды пра сёньняшнюю сытуацыю ў ЭЗ. Апроч таго, маладыя беларусы азнаёміліся са спадчынай і сучаснасьцю Памэраніі (вёскі Выгода-Ланчыньска, Стэнжыца, Шымбарк, Вежыца, гарады Картузы, Касьцяжына, Сопат, Гданьск, Мальбарк).Група таксама пабывала ў польскай сталіцы.

Моладзь падрыхтавала кампазыцыю пра Янку Купалу. Яна ўключала, між іншым, тэатральны выступ на аснове ўрыўку зь п’есы Янкі Купалы “Паўлінка”. Кампазыцыя была паказана ня толькі перад удзельнікамі праэўрапейскага летніка, але й перад іншымі гасьцямі зь Беларусі – юнымі палякамі з Гарадзеншчыны.

/

>

/
/
/
/
/
/
/
/
/
/

Юрый Сьцяпанаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт