Logo Polskiego Radia
Print

Музэй Другой сусьветнай у Гданьску

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.09.2012 12:03
У 73-ую гадавіну выбуху Другой сусьветнай вайны ў Гданьску быў закладзены краевугольны камень пад Музэй Другой сусьветнай.

foto:mkidn.gov.pl
foto:mkidn.gov.pl

-Гэта будзе сымбаль надзеі й сілы палякаў, - сказаў падчас урачыстасьці прэм’ер-міністар Дональд Туск.

Будынак музэя разьмешчаны блізу гістарычнага цэнтра горада, па вуліцы Валова. На шасьці паверхах заплянавана, між іншым, бібліятэка, канфэрэнцзалы й кавярні.

Галоўная выстава заплянавана ў падвалах. Другая сусьветная вайна будзе паказана па наватарску, з выкарыстаньнем сучаснай мультмэдыйнай тэхнікі як з палітычнага пункту гледжаньня, так і звычайных людзей. Экспазыцыя будзе прадстаўляць ня толькі лёсы палякаў, таксама іншых народаў.

Музэй будзе праводзіць навуковыя дасьледаваньні й выдавецкую дзейнасьць. Будзе таксама цэнтрам міжнародных сустрэч.

яс/IAR

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт