Logo Polskiego Radia
Print

Дзень адчыненых дзьвярэй у сядзібе МЗС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2012 15:58
Сядзібу польскага МЗС можна будзе наведаць таксама ў нядзелю.

/

У сядзібе Міністэрства замежных справаў Польшчы ў Варшаве праходзіць Дзень адчыненых дзьвярэй. Каб наведаць будынак на вуліцы Шуха, трэба было зарэгістравацца празь інтэрнэт. Было каля тысячы ахвотных, таму сядзібу МЗС можна будзе наведаць таксама ў нядзелю.

Гасьцей па будынку праводзяць супрацоўнікаў міністэрства. Пры гэтай нагодзе можна, між іншым, паглядзець творы мастацтва, вернутыя польскай дзяржаве дзякуючы намаганьням дыпляматыі, але й калекцыі, якімі валодае ведамства ды старадаўні дызайн польскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў.

Спэцыяльна з нагоды Дня адчыненых дзьвярэй у краіну прыбылі дырэктары некаторых Інстытутаў польскай культуры, якія дзейнічаюць за межамі краіны. Яны расказвалі наведвальнікам, як выглядае прасоўваньне станоўчага вобразу Польшчы ў сьвеце пры дапамозе польскай культуры.

Міністэрства замежных справаў адчыніла дзьверы сваёй сядзібы з нагоды Дня дыпляматычнай службы - 16 лістапада. Сьвята польскай дыпляматыі было ўстаноўлена тры гады таму рашэньнем міністра замежных справаў Радаслава Сікорскага.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт