Logo Polskiego Radia
Print

Польскі „Dreamliner” пакуль ня вернецца з ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.01.2013 10:29
Урачыстая устрэча першага польскага Боінга 787 у Чыкага так і не адбылася.

/

Фэдэральнае ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыяй загадала амэрыканскім авіялініям прыпыніць палёты ўсіх шасьці Боінгаў 787 „Dreamliner”.

Непасрэднай прычынай гэтага рашэньня былі два чарговыя інцыдэнты. Першы адбыўся 9 дзён таму ў Бостане, калі ў машыне японскай авіякампаніі выбухнула адна з батарэяў. Другі - ўчора, калі ў іншым японскім Боінгу адна батарэяў пачала гарэць.

У выніку гэтага рашэньня ў Чыкага было адклікана мерапрыемства з нагоды першага палёту, польскага Боінга 787. Ва ўрачыстай сустрэчы мелі ўдзельнічаць прадстаўнікі польскіх уладаў і мэр Чыкага. Мерапрыемства было адменена пасьля прыпыненьня зваротнага рэйса польскай машыны.

„Dreamliner” польскіх авіялініяў першым зьдзейсьніў палёт праз акіян. Аднак у бліжэйшым часе ён ня вернецца ў Польшчу.

Пасажыры, якія ў сераду ўвечары паводле мясцовага часу, павінны былі вылецець у Варшаву, не маглі паверыць, што рэйс самалёта „Dreamliner” быў адкліканы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт