Logo Polskiego Radia
Print

Загінуў Юры Гумянюк

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 19.01.2013 22:08
Два апошнія гады Юры працаваў гарадзенскім карэспандэнтам нашага радыё.

У Горадні трагічна загінуў журналіст і паэт Юры Гумянюк. Ён выпаў з 9-га паверха інтэрната. Здарэньне адбылося ў будынку непадалёк ад дому, дзе Юры жыў разам з маці. Міліцыя схіляецца да вэрсіі самагубства.

Апошнія некалькі гадоў Юры Гумянюк працаваў гарадзенскім карэспандэнтам Беларускай службы Польскага радыё пад псэўданімам Вацлаў Галімскі. Быў аўтарам многіх культурных і грамадзка-палітычных рэпартажаў. За прафэсіўную дзейнасьць трапіў на некалькі сутак у турму ды быў аштрафаваны ў 2011 годзе.

Юры Гумянюк нарадзіўся ў горадзе на Нёмане ў 1969 годзе. Закончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «польская філялёгія». Працаваў на гарадзенскім абласным радыё, у недзяржаўных пэрыядычных выданьнях горада, у Гарадзенскім тэатры лялек, супрацоўнічаў зь беластоцкім «Часопісам». Як паэт дэбютаваў на пачатку 1990-х гадоў, выдаў пяць зборнікаў паэзіі, зьяўляецца аўтарам твораў прозы й п'есаў. У рэпэртуары некаторых беларускіх гуртоў ёсьць песьні на словы Юры Гуменюка.

Рэдакцыя БС ПР выказвае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Юры.

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт