Logo Polskiego Radia
Print

“Лялька” Баляслава Пруса выйшла па-беларуску

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 08.02.2013 12:06
Пераклад заняў аўтарам некалькі год. Кнігу яны выдалі за ўласныя грошы.

/

Адзін з самых вядомых твораў польскай літаратуры – раман Баляслава Пруса “Лялька” – цяпер можна прачытаць па-беларуску. Беларускамоўнае выданьне кнігі пабачыла сьвет у Варшаве. Гэта 21-ы пераклад клясычнага твора Пруса на замежную мову.

На беларускую мову “Ляльку” пераклала журналістка Галіна Жарко разам з мужам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, Міколам Хаўстовічам. Пераклад заняў ім некалькі гадоў. Кнігу яны выдалі за ўласныя грошы. Пакуль сьвет пабачыў І том. Пасьля таго, як наклад першай часткі будзе прададзены, выйдзе працяг: ІІ і ІІІ тамы.

Раман “Лялька” – гэта эпічная панарама варшаўскага жыцьця канца 70-х гадоў XIX ст. Герой рамана Станіслаў Вакульскі – чалавек вялікай энергіі й выдатных здольнасьцяў. Дзеля багацьця й высокай пазыцыі ў грамадзтве ён ідзе на кампраміс з уласным сумленьнем, здраджвае сваім ідэалам і пакутуе з-за гэтага. А каханьне да бяздушнай прыгажуні – арыстакраткі Ізабэлы Лэнцкай толькі пагаршае яго пакуты.

У бліжэйшы час кніга трапіць у менскія кнігарні й да прыватных распаўсюднікаў.

Дзьмітры Гурневіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт