Logo Polskiego Radia
Print

Памёр Сакрат Яновіч

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 18.02.2013 12:53
Яму было 76 гадоў.

/

Учора ля поўначы ў родным доме ў Крынках памёр пісьменьнік, інтэлектуал, адзін з ь лідараў беларускай меншасьці ў Польшчы Сакрат Яновіч, пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку беларуская пісьменьніца зь Беластоку Міра Лукша. Сакрату Яновічу было 76 гадоў.

Сакрат Яновіч нарадзіўся 4 верасьня 1936 году ў Крынках на Беласточчыне. Працаваў перакладчыкам у тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва", а затым журналістам. У 1970-м быў звольнены зь «Нівы» «за беларускі нацыяналізм», застаўся беспрацоўным, нейкі час працаваў грузчыкам, тэхнікам бясьпекі працы. У 1973 годзе скончыў завочны факультэт польскай і славянскай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэта.

У 2007 Сакрат Яновіч прызнаўся, што ў 1958—1970 гады супрацоўнічаў са Службай бясьпекі Польскай Народнай Рэспублікі.

Дэбютаваў апавяданьнем у 1956 («Ніва», Беласток). Пісаў на беларускай і польскай мовах. Аўтар зборнікаў апавяданьняў і мініяцюр. Аўтар 30 кніг.

Творы Сакрата Яновіча на старонках інтэрнэт-бібліятэкі "Камунікат" і на "Беларускай палічцы"

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт