Logo Polskiego Radia
Print

Зьезд беларусаў сьвету пройдзе ў ліпені ў Менску

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 28.02.2013 11:20
Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць праблему размываньня нацыянальнай ідэнтычнасьці ва ўмовах глябалізацыі.

/

Паводле рашэньня Малой Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, VI зьезд беларусаў сьвету мае адбыцца 23-24 ліпеня ў Менску на тэму “Беларуская нацыя ва ўмовах глабалізацыі: выклікі й магчымасьці”.

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе ЗБС, ва ўмовах глябалізацыі «беларускія дыяспары сутыкаюцца й з праблемамі размываньня нацыянальнай ідэнтычнасьці, касмапалітызму значнай часткі новых эмігрантаў, зьмяншэньня цікавасьці да нацыянальнай дзейнасьці сярод моладзі, а таксама з пытаньнем адэкватнага вызначэньня далёкасяжных мэтаў існаваньня беларускіх арганізацыяў».

“ЗБС “Бацькаўшчына” ладзіць зьезды беларусаў сьвету раз на чатыры гады пачынаючы з 1993 года.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт