Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Беластоку сьпяваюць па-беларуску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2013 17:11
У сталіцы Падляшша праходзіць гала-канцэрту XX Фэстывалю беларускай песьні.

wiescipodlaskie.pl
wiescipodlaskie.pl

Беларускія песьні прагучаць сёньня ў Опэры й філярмоніі ў Беластоку. Каля 300 выканаўцаў, у тым ліку хоры, калектывы й салісты выступяць падчас гала-канцэрту юбілейнага XX Фэстывалю беларускай песьні.

У канцэрце прымуць удзел пераможцы цэнтральнага конкурсу, які тыдзень таму прайшоў у сталіцы Падляшша. Удзельнікі будуць сьпяваць беларускія народныя песьні й творы эстраднай музыкі. Выступяць таксама госьці зь Беларусі: гурт „Неруш” і „Харошкі” зь Менска.

Фэстываль беларускай песьні зьяўляецца найбуйнейшай культурнай падзеяй беларускай нацменшасьці ў Польшчы. Як падкрэсьлілі арганізатары зь Беларускага грамадзка-культурнага таварыства, сёлета ў цэнтральным фэстывалю ўдзельнічала рэкордная колькасьць удзельнікаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт