Logo Polskiego Radia
Print

Пачала працу электронная база дадзеных спаленых немцамі беларускіх вёсак

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 20.03.2013 10:29
На дадзены момант у ёй можна знайсьці інфармацыю пра 5445 вёсак.

/

З нагоды 70-й гадавіны спаленьня вёскі Хатынь Нацыянальны архіў Беларусі разам зь Беларускім фондам міру й Расейскім фондам “Гістарычная памяць” падрыхтавалі элекатронную базу дадазеных “Беларускія вёскі спаленыя падчас Вялікай Айчыннай вайны”.

База дадзеных пабудавана па алфавітным прынцыпе й складаецца зь дзьвюх частак: інфармацыйнай ды ілюстрацыйнай. У ёй публікуюцца ўнікальныя матэрыялы: дадзеныя агентурнай выведкі, допыты сьведак, дакумэнты СС і інш.

У базу дадзеных увайшлі зьвесткі пра населеныя пункты, спаленыя нацыстамі ў 1941-1944 гадах. На дадзены момант у ёй можна знайсьці інфармацыю пра 5445 вёсак. Адрас бачыны - www.db.narb.by.

Праца па ўдакладненьні сьпісу, напаўненьня базы інфармацыяй працягваецца. Аўтары запрашаюць карыстальнікаў прыняць удзел у аднаўленьні трагічных старонак у гісторыі Беларусі.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт