Logo Polskiego Radia
Print

Дзень Волі ў Варшаве: у шэсьці ўзялі ўдзел каля 100 чалавек (фота)

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 23.03.2013 14:33
  • Дзень Волі ў Варшаве.mp3
У польскай сталіцы пачаліся сьвяткаваньні з нагоды 95 гадавіны абвяшчэньня БНР.

Удзельнікі
Удзельнікі акцыі пачынаюць шэсьце з Плошчы Трох Крыжоў.

Каля 100 чалавек узялі ўдзел у шэсьці па вуліцах Варшавы з нагоды 95-ай гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

А 13 гадзіне беларусы Варшавы сабраліся на Плошчы Трох Крыжоў. Над удзельнікамі шэсьця ўзвышаліся дзясяткі бел-чырвона-белых палотнішчаў, а таксама сьцягі Польшчы й Эўразьвязу.

Гаворыць арганізатар акцыі, сустаршыня Беларускага дому ў Варшаве Зьміцер Бародка.

Зьміцер Бародка: Мы - беларусы, гэта нашае нацыянальнае сьвята й дзе б мы не былі, мы павінны гэтую дату ўшанаваць. 95 год таму нашыя продкі заклалі першы камень у падмурак нашай дзяржавы, а мы гэтую справу павінны завершыць – адбудаваць наш беларускі дом.

Шэсьце вырушыла а 13.30 па так званым Каралеўскім тракце – вуліцамі Новы Сьвят і Кракаўскае прадмесьце ў цэнтры Варшавы. А 14.00 на Замкавай плошчы ў Старым горадзе пачаўся мітынг. Ён завершыцца выступам фальклёрнага ансамбля й пачастункам беларускімі нацыянальнымі стравамі.

Дзьмітры Гурневіч

/

/

/

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт