Logo Polskiego Radia
Print

Варшава стаіць на газавым радовішчы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 02.04.2013 11:02
Паводле геолягаў, здабыча газу ў ваколіцах сталіцы можа быць прыбытковай.
fot. Karol Karolus/Wikipedia

Варшава знаходзіцца на радовішчах сланцавага газу. Энэргетычныя канцэрны змагаюцца за права здабываць паліва ўсё бліжэй да межаў польскай сталіцы піша „Gazeta Wyborcza”

Кампанія Orlen плянуе тэставыя сьвідраваньні каля Валаміна ў некалькіх кілямэтрах ад Варшавы. Канцэсія амэрыканскай фірмы FX Energy сягае ажно сталічнага раёну Жалібаж.

Паводле геолягаў, сталіца знаходзіцца ў межах так званай зоны “Плоцк-Варшава”, якая адносіцца да пэрспэктыўных рэгіёнаў, дзе здабыча газу можа быць прыбытковай.

Паводле Дзяржаўнага геалягічнага інстытуту, радовішчы сланцавага газу ў Польшчы цягнуцца ад ўзьбярэжжа Балтыйскага мора ў ваколіцах Гданьска праз Варшаву ажно да Любліна. У іх можа знаходіцца ад 360 да 760 млрд. кубамэтраў газу. Пры цяперашнім спажываньні Польшчай гэтага гатунку паліва спатрэбілася б 65 год, каб радовішчы апусьцелі.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт