Logo Polskiego Radia
Print

Туск і Сікорскі сярод 500 магутных людзей сьвету

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.04.2013 09:42
Сярод 500 пералічаных асоб ажно 140 амэрыканцаў.

У сьпісе 500 самых магутных людзей сьвету, апублікаваным амэрыканскім часопісам “Foreign Policy”, апынуліся два палякі – прэм’ер Дональд Туск і міністар замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

Прачытаўшы сьпіс часопіса сумневаў не застаецца, якая краіна найбольш уплывовая ў сьвеце. Сярод 500 пералічаных асоб ажно 140 амэрыканцаў. На другім месцы Кітай з 30 прозьвішчамі, а далей Вялікабрытанія, Францыя, Расея й Нямеччына. З нашага рэгіёну, акрамя ўкраінскага мільярдэра Рыната Ахмэтава, толькі два палякі – Дональд Туск і Радаслаў Сікорскі.

Побач з кожным прозьвішчам разьмешчаны знак, які сьведчыць пра прычыну, па якой гэтая асоба знаходзіцца сярод 500 найбольш магутных людзей сьвету. У іх лік можна было патрапіць дзякуючы палітычнай пазыцыі, аўтарытэту, мілітарнай сіле, розуму, багацьцю, дабру ці злу, якія яны робяць. Таму сярод прэзыдэнтаў і прэм’ераў, лідараў касьцёлаў, ляўрэатаў Нобелеўскай прэміі й грамадзкіх дзеячаў, у сьпісе апынуліся прозьвішчы лідараў наркотыкавых гангаў і тэрарысты.

ав

tags: Сьвет
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт