Logo Polskiego Radia
Print

Першыя дні траўня - рэкордныя для мяжы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.05.2013 15:17
225 тысяч чалавек перасякло польска-беларускую мяжу падчас травеньскіх выходных.
fot. www.glowimages.com

/

Больш за мільён чалавек прайшло кантроль на межах Польшчы падчас травеньскіх выходных. Найбольш на мяжы з Украінаю. З 27 красавіка па 5 траўня польска-ўкраінскую мяжу перасякло амаль 395 тысяч чалавек. Гэта на 2% менш, чым год таму. На мяжы зь Беларусьсю кантроль прайшлі больш за 225 тысяч чалавек, а з Расеяй – 154 тысячы.

“Беручы пад увагу дадзеныя пра перасячэньне мяжы падчас травеньскіх выходных, можна сказаць, што польска-расейскую мяжу перакрочыла амаль удвая больш, чым у мінулым годзе”, - адзначыла прэс-сакратар Памежнай варты Агнешка Голіяс.
У аэрапортах кантроль прайшло амаль 248 тысяч пасажыраў рэйсаў па-за Шэнгенскую зону, 6 тысяч чалавек перакрочыла марскую мяжу.

З пачатку бягучага году вонкавую мяжу ЭЗ перасякло 12,2 мільёны чалавек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт