Logo Polskiego Radia
Print

За што мяне судзіў Сталін - я ведаю, за што суд у Шчучыне - не

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 19.06.2013 15:47
  • Суд у Шчучыне.mp3
82-гадовая пэнсіянэрка са Скідаля аштрафаваная за правядзеньне нелегальнага сходу.

/

Сёньня ў Шчучынскім раённым судзе прайшлі працэсы над кіраўніком незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Мечыславам Яськевічам і чальцом гэтай арганізацыі жыхаркай Скідаля 82-гадовай Вэранікай Сэбасьцяновіч. Іх абвінавачвалі ў правядзеньне недазволенай маніфэстацыі.

У дачыненьні да Яськевіча й Сэбасьцяновіч складзены адміністрацыйныя пратаколы за правядзеньне 12 траўня несанкцыянаванага мітынгу, падчас якога ў адной зь вёсак Шчучынскага раёна быў устаноўлены крыж у памяць пра апошняга кіраўніка атрада Арміі Краёвай у тых мясьцінах Анатоля Радзівоніка, загінулага ў 1949 годзе.

Слуханьні пачаліся ў 10.00. У якасьці сведак у суд выклікалі некаторых актывістаў СПБ. Па-сутнасьці, суду ўвогуле не павінна было быць, паколькі набажэнства адбывалася на прыватнай тырэрыторыі аднаго з жыхароў вёскі Рачкоўшчына.
Вэраніка Сэбасьцяновіч павінна заплаціць 2,5 млн. рублёў штрафу, Мечыслаў Яськевіч - 4 млн. Спадарыня Сэбасьцяновіч кажа, што не разумее, за што павінна плаціць.

В. Сэбасьцяновіч: Калі мне было 19 год, мяне прысудзілі да 25 год сталінскіх лягераў. Я тады добра ведала за што. бо я змагалася за свабоду й незалежнасьць айчыны як сувязная АК. Сёньня я ня ведаю, за што мяне асудзілі. За тое, відаць, што паставілі крыж, што маліліся, што ўшанавалі тых людзей, якія змагаліся за своё двор, за сваю зямлю, за палякаў. Я спадзявалася, што ў іх прачнецца сумленьне ў сувязі з маім узростам, што, магчыма, будзе інакш. Але ёсьць як ёсьць. Я атрымліваю 2 млн. пэнсіі й вымушаная заплаціць 2,5 млн. штрафу. Пабуду трохі бяз хлеба, вады й малака. За крыж, за Бога й айчыну я аддам жыцьцё хоць цяпер.

Для Мечыслава Яськевіча гэта ўжо ня першы суд па гэтым артыкуле. Яго ўжо судзілі тройчы за арганізацыю нелегальных сходаў. Гэта былі малітоўныя сустрэчы на могілках. У сёньняшнім судзе ён бачыць, аднак, і пазытыў.

М. Яськевіч: Цяпер у Шчучыне ўсе ведаюць, дзе загінуў атрад апошняга камэнданта Атанатоля Радзівоніка «Олеха» - пад Рачкоўшчынай. І што ён быў перад вайной настаўнікам польскай мовы ў школе ў Ішчалне. Цяпер ведаюць усе, бо раней казалі «нейкі польскі жаўнер», «нейкі польскі пілёт». А гэта ня быў нейкі, гэта быў Анатоль Радзівонік са сваім атрадам. Месца яго пахаваньня невядомае, а цяпер вядома, што ён загінуў тут. Магчыма, дзесьці ў ваколіцах, у лесе іх НКВД і закапала. Цяпер месца асьвечанае, стаіць крыж. А жыхары Рачкоўшчыны задаволеныя, што могуць там памаліцца.

Нагадаем, за арганізацыю імшы на хутары каля Рачкоўшчыны кіраўнік СПБ Мечыслаў Яськевіч і чалец арганізацыі Вэраніка Сэбасьцяновіч былі асуджаныя на 4 млн. і 2,5 млн. штрафу адпаведна.

Дзьмітры Гурневіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт