Logo Polskiego Radia
Print

Сноўдэн: першыя словы з Масквы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.07.2013 10:27
Зьбеглы шпіён гатовы раскрыць новыя сакрэты аб дзеяньнях уладаў ЗША.
Foto: Flickr/paulafunel/CC-BY-SA 3.0

foto:
foto: wikipedia

Былы амэрыканскі шпіён Эдвард Сноўдэн гатовы апублікаваць чарговую порцыю таямніцаў амэрыканскай адміністрацыі.

Пра гэта ён паведаміў у лісьце, які былы аналітык ЦРУ напісаў прэзыдэнту Эквадору Рафаэлю Карэа. Зьмест ліста раскрывае агенцтва Рэйтэр.

Я ў стане публікаваць больш інфармацыі дзеля абароны грамадзкіх інтарэсаў - дэкляруе зьбеглы шпіён. Апроч гэтага ён дзякуе Рафаэлю Карэа за дапамогу ў пералёце з Ганконгу ў Расею ды за разгляд ягонай просьбы аб прадстаўленьні прытулку. У сваім лісьце Сноўдэн ізноў крытыкуе Вашынгтон за незаконны перасьлед супраць яго. Падкрэсьлівае, што застаецца верным барацьбе за справядлівасьць. Маўляў, урад ЗША блякуе ягоныя намаганьні атрымаць прытулак, на што мае права кожны чалавек.

Гэта першыя выказваньні Сноўдэна з моманту прызямленьня ў маскоўскім аэрапорце, дзе ён, верагодна, знаходзіцца па сёньняшні дзень.

Эдвард Сноўдэн раскрыў дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, што Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША ды іншыя спэцслужбы вялі маніторынг і зьбіралі дадзеныя тэлефонных перамоваў і інтэрнэт-дзейнасьці грамадзян ЗША й замежнікаў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт