Logo Polskiego Radia
Print

Д.Суорц: Беларусь ня мае жаданьня наладжваць адносіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2013 17:00
Першы амбасадар ЗША ў Беларусі пра канфлікт паміж Менскам і Вашынгтонам.
źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC

Наладжваньне беларуска-амэрыканскіх адносінаў залежыць ад афіцыйнага Менску, лічыць першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц.

Цягам апошніх пяці гадоў працягваецца дыпляматычны канфлікт між афіцыйным Менскам і Вашынгтонам.

У сакавіку 2008 года Беларусь адклікала амбасадара з Вашынгтона, абмежавала колькасьць дыпляматычнага корпусу ў ЗША да пяці асобаў і запатрабавала ад ЗША таксама зьменшыць дыпляматычнае прадстаўніцтва.

„Перад усім важна адзначыць, што гэты канфлікт узьнік не па віне ЗША.(…)Мы былі б шчасьлівыя мець нармальныя дыпляматычныя адносіны зь Беларусьсю на ўзроўні амбасадараў, але мне падаецца, што Беларусь не падае такіх сыгналаў і ня мае цяпер жаданьня наладжваць адносіны”, - лічыць першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц.

З 2006 года ў дачыненьні да Беларусі прымяняецца „Акт аб дэмакратыі”, які ўвёў візавыя й эканамічныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі й некаторых беларускіх чыноўнікаў. Сёлета Барак Абама прадоўжыў дзеяньне акту аб дэмакратыі на чарговы год.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт