Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачаліся буйныя манэўры NATO

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2013 09:00
У іх удзельнічаюць агулам 25 краінаў.

/

Пачаліся буйныя манэўры NATO пад назвай „Steadfast Jazz 2013”. Іхная асноўная частка праходзіць на тэрыторыі Польшчы й Латвіі.

„Мэта вучэньняў - праверка гатоўнасьці сілаў рэагаваньня Паўночнаатлянтычнага пакту”, - кажа міністр абароны Польшчы Томаш Сямоняк.

Прадстаўнікі Польшчы падкрэсьліваюць, што манэўры – гэта адна з формаў тэставаньня войскаў NATO і спроба вызначыць кандыцыю альянсу пасьля заканчэньня місіі ў Афганістане.

Удзельнікі манэўраў будуць прапрацоўваць дзеяньні па калектыўнай абароне на тэрыторыі сяброўскай дзяржавы, якая падвяргаецца нападу з боку варожай краіны.

Міністар абароны Польшчы супакойвае, што сцэнар не накіраваны супраць якой-небудзь канкрэтнай краіны.

Аналягічныя вучэньні плянуецца праводзіць у NATO кожныя два гады. У цяперашніх удзельнічаюць агулам 22 сяброўскія краіны і тры партнэрскія – гэта Швэцыя, Фінляндыя і Ўкраіна.

Манэўры скончацца 9 лістапада.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт