Logo Polskiego Radia
Print

Будзе новы цягнік Беласток-Гoрaдня-Беласток

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.11.2013 10:22
Зь Беластоку цягнік будзе выязджаць у 05.40, з Гoрaднi ў 10.20, прыезд да Беластоку ў 13.22.
mkks.info/kolej.pl

З 15-га сьнежня Польская Чыгунка (PKP) уводзіць новы расклад руху, які павінен палепшыць транспамежны рух.

Як паведаміла дырэктарка PKP „Pэгіянальныя перавозкi” Эльжбета Залуска, да двух цягнікоў на трасе Беласток-Гародня-Беласток: ранішняга й вечаровага, будзе дададзены трэці.

„Зь Беластоку цягнік будзе выязджаць у 05.40, з Гoрaднi ў 10.20, прыезд да Беластоку ў 13.22. Дамова зь міністэрствам на гэты трэці цягнік, на новы расклад падпісаная на 2014-2015 год”, - растлумачыла прадстаўніца PKP „Pэгіянальныя перавозкi”.

Павелічэньне чыгуначнага транспарту стала магчымым дзякуючы таму, што ўлады Падляскага ваяводства вылучылі больш грошай на падтрымку чыгункі.

racyja.com /аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт