Logo Polskiego Radia
Print

Абама: мы пашырым нашу прысутнасьць у Эўропе

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 03.06.2014 14:17
Амэрыканскі прэзыдэнт просіць Кангрэс вылучыць 1 млрд даляраў на бясьпеку ў Эўропе.

Пачаўся візыт прэзыдэнта ЗША ў Польшчу. Браніслаў Камароўскі сустрэў Барака Абаму на варшаўскім лётнішчы “Акэнце”. Там жа у іх адбылася сустрэча з амэрыканскімі жаўнерамі, якія праходзяць службу ў Польшчы.

“Самалёты F-16 гэта сымбаль польска-амэрыканскага братэрства змаганьня, “F” можна тлумачыць як fighter, то бог змагар, альбо як freedom (свабода), і я перакананы, што гэта выдатна пасуе да 25 гадавіны вяртаньня Польшчай незалежнасьці” – казаў польскі прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.

Пасьля гэтага абодва прэзыдэнты накіраваліся ў Бэльвэдэрскі палац, дзе ў іх адбыліся двухбаковыя перамовы.

На прэс-канфэрнцыі на выніках сустрэчы амэрыканскі прэзыдэнт запэўніў, што ЗША павялічаць сваю мілітарную прысутнасьць ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. Барак Абама заявіў, што на гэтыя мэты Амэрыка прызначыць мільярд даляраў.

Б. Абама: Мы павялічым склад нашай каманды, калі гаворка ідзе пра армію й паветраныя сілы, зьмяняючы сілы паміж краінамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Мы таксама будзем актывізаваць наша супрацоўніцтва з сябрамі ва Ўкраіне, Малдове й Грузіі, для задавальненьня іх патрэбаў у галіне абароны. Я заклікаю Кангрэс вылучыць мільярд даляраў на падтрымку гэтых намаганьняў, якія будуць моцнай дэманстрацыяй, непахіснай прыхільнасьці ЗША з нашымі саюзнікамі па NАТО.

Раней заява па гэтым пытаньні была высланая Белым Домам у заходнія СМІ. У ёй гаворыцца, што “трывалая прысутнасьць ЗША на зямлі, моры і ў паветры ва Ўсходняй Эўропе - патрэбны й слушны знак падтрымкі саюзьнікаў”.

Ва ўсіх справах, пра якія размаўлялі, мы знаходзім поўнае ўзаемаразуменьне, сказаў пасьля сустрэчы з Абамам польскі лідар Браніслаў Камароўскі. Ён падкрэсьліў, што перамовы маюць вялікае значэньне для бясьпекі рэгіёну.

Б. Камароўскі: Я рады, што сёньняшняя сустрэча й перамовы сьведчаць таксама пра пацьвярджэньне гарантый бясьпекі нашага рэгіёну Эўропы й павелічэньне ролі, значэньня й сілы Паўночна-атлянтычнага альянсу.

Прэзыдэнт і ўрад хочуць павялічыць узровень фінансаваньня польскай арміі да 2% ВУП. Пра гэта Камароўскі заявіў адразу пасьля сустрэчы з Абамам.

Б. Камароўскі: Польшча плянуе павялічыць узровень фінансаваньня сваіх Узброеных сілаў і іх мадэрнізацыю да ўзроўня 2% ВУП.

Польскі прэзыдэнт дадаў, што гэтая ініцыятыва раней была узгоднена з урадам.

Б. Камароўскі: Гэта сьведчыць пра сур’ёзны падыход на працэнтным узроўні, як у пачатку 2000-ых. Сёньня мы жывем у час эканамічнага росту. Гэта факт і ён будзе працягвацца. І ён сьведчыць пра сур’ёзнае фінансаваньне польскіх узброеных сілаў, як сур’ёзнага кампанэнта NATO.

Прэзыдэнт Польшчы выказаў спадзяваньне, што тое самае зробяць і іншыя краіны NATO. У дадзены момант на польскую рамію дзяржава штогод прызначае 1,95% ВУП.

Візыт Барака Абамы ў Польшчы працягнецца больш за суткі. Заўтра ён возьме ўдзел у сьвяткаваньні 25-годзьдзя першых свабодных выбараў у Польшчы. А 13.00 гадзіне амэрыканскі прэзыдэнт адправіцца ў Брусэль на саміт групы G-7.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт