Logo Polskiego Radia
Print

Сікорскі: Польшча адчувае сябе менш бясьпечна

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.08.2014 11:30
Міністар замежных справаў Польшчы даў інтэрвію тэлеканалу CNN.
Сікорскі: Польшча адчуваецца сябе менш бясьпечна
Узровень нашай занепакоенасьці расейскімі дзеяньнямі павялічыўся, таму мы павінны пераканацца, што ўсходні флянг NATO будзе ўзмоцнены – заявіў міністр замежных справаў Польшчы ў інтэврію CNN.
Паводле Сікорскага, уведзеныя на мінулым тыдні супраць Расеі санкцыі “зьвернуць увагу Ўладзіміра Пуціна” й насуперак таму, што думаў расейскі прэзыдэнт, даказваюць, што “Захад існуе, як маральная супольнасьць”.
Р. Сіскорскі: Да гэтай пары расейскія ўлады лічылі, што заўсёды змогуць разыгрываць нас адзін супраць другому і што мы няздольныя дзейнічаць разам. Санкцыі Захаду – гэта першы знак таго, што мы здольныя.
Міністр дадаў, што Расея для Польшчы зьяўляецца важным гандлёвым партнэрам, а гэта азначае, што й страты ад санкцый будуць немалыя. Але Сікорскі зазначыў, што ў Эўразьвяза не было іншага выхаду, бо Эўропа не можа моўчкі глядзець на тое, як Расея ўпершыню пасьля ІІ сусьветнай вайны анэксіруе тэрыторыю свайго суседа й пастаўляе зброю сэпаратыстам на ўсходзе Ўкраіны.
- На жаль дзеяеньні Расеі ва Ўкраіне прычыняюцца да таго, што мы адчуваем сябе менш бясьпечна. Адзін з нашых суседзяў – Расея – вядзе гібрыдную вайну супраць іншага нашага суседа – дадаў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Узровень нашай занепакоенасьці расейскімі дзеяньнямі павялічыўся, таму мы павінны пераканацца, што ўсходні флянг NATO будзе ўзмоцнены – заявіў міністар замежных справаў Польшчы ў інтэрвію CNN.

Паводле Сікорскага, уведзеныя на мінулым тыдні супраць Расеі санкцыі “зьвернуць увагу Ўладзіміра Пуціна” й насуперак таму, што думаў расейскі прэзыдэнт, даказваюць, што “Захад існуе, як маральная супольнасьць”.

Р. Сікорскі: Да гэтай пары расейскія ўлады лічылі, што заўсёды змогуць разыгрываць нас адзін супраць другога й што мы няздольныя дзейнічаць разам. Санкцыі Захаду – гэта першы знак таго, што мы здольныя.

Міністар дадаў, што Расея для Польшчы зьяўляецца важным гандлёвым партнэрам, а гэта азначае, што й страты ад санкцый будуць немалыя. Але Сікорскі зазначыў, што ў Эўразьвяза не было іншага выхаду, бо Эўропа ня можа моўчкі глядзець на тое, як Расея ўпершыню пасьля Другой сусьветнай вайны анэксіруе тэрыторыю свайго суседа й пастаўляе зброю сэпаратыстам на ўсходзе Ўкраіны.

- На жаль, дзеяеньні Расеі ва Ўкраіне прычыняюцца да таго, што мы адчуваем сябе менш бясьпечна. Адзін з нашых суседзяў – Расея – вядзе гібрыдную вайну супраць іншага нашага суседа – дадаў міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт