Logo Polskiego Radia
Print

Японцы адзначылі 69-ю гадавіну атакі на Хірасіму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.08.2014 17:29
Агульная колькасць ахвяр ацэньваецца на 135 тысячы.

Дзясяткі тысяч людзей ушанавалі памяць пра загінулых 69 гадоў таму ў атамным выбуху ў Хірасіме. Сёньня адзначаецца гадавіна першага амэрыканскага ядзернага бамбаваньня Японіі.

6 жніўня 1945 экіпаж самалёта „Enola Gay” скінуў атамную бомбу на Хірасіму.

Сёньня а 8:15 раніцы па мясцовым часе ў Хірасіме зазьвінелі званы. У цырымоніі прынялі ўдзел тыя, хто перажыў бамбардзіроўку, прадстаўнікі ўраду, замежныя дэлегацыі й жыхары Японіі. Да сымбалічнай магілы ахвяр, як і кожны год, былі ўскладзеныя тысячы кветак.

У выніку магутнага выбуху ў адзін момант у Хірасіме загінулі каля 70 тысяч чалавек. Агульная колькасць ахвяр ацэньваецца на 135 тысячы.

Апошні чалец экіпажа бамбавіка „Enola Gay” Тэадор Ван Кірк памёр тыдзень таму. Ён сказаў, што ніколі не шкадаваў свайго ўдзелу ў гэтай місіі, паколькі верыў, што яна дапамагла закончыць Другую сусьветную вайну.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт