Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкія пілёты зноў страйкуюць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.10.2014 11:46
Гэтым разам забастоўка будзе працягвацца 35 гадзінаў.

photo
photo - EPA/MAURITZ ANTIN (arch)

Пасажыры нямецкай авіякампаніі „Lufthansa Group” зноў прымушаны браць пад увагу ўскладненьні, зьвязаныя з чарговым страйкам пілётаў авіялініяў.

Пачатак забастоўкі заплянаваны на 13.00, але ейныя наступствы адчуваліся ўжо раней. Каб пазьбегнуць хаосу на лётнішчах, авіякампанія яшчэ ўчора адклікала частку рэйсаў.

Агулам падчас усяго страйку, які будзе доўжыцца 35 гадзін, будуць адмененыя больш за 1400 рэгулярных рэйсаў.

Гэтым разам страйк закране, галоўным чынам, унутраныя й міжнародныя рэйсы. Міжкантынэнтальныя – будуць праходзіць нармальна.

Сытуацыя павінна ўнармавацца ў сераду раніцай.

Нямецкія пілёты страйкуюць у абарону сваіх пэнсійных прывілеяў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт