Logo Polskiego Radia
Print

Польскі прэзыдэнт патрабуе зьмен

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.11.2014 14:00
У выбарчае заканадаўства ў зьвязку з праблемай падліку галасоў падчас мясцовых выбараў.
Photo: Prezydent.plPhoto: Prezydent.plhttp://www.prezydent.pl

У Варшаве завершылася сустрэча прэзыдэнта Браніслава Камароўскага са старшынямі галоўнага суду краіны: былымі й дзейсным кіраўнікамі Канстытуцыйнага суда. У сустрэчы ўзяў удзел таксама былы старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі.

Размова прэзыдэнта зь юрыстамі датычылася выбарчай тэматыкі. Польскі прэзыдэнт хацеў абмеркаваць з адмыслоўцамі неабходныя зьмены ў заканадаўства, каб пазьбегнуць у будучыні паўтору сытуацыі з апошніх мясцовых выбараў. З-за праблемаў з кампутарныай сыстэмай падліку галасоў польскі выбаркам на тыдзень пазьней прадставіў вынікі выбараў.

Прэзыдэнт Польшчы абмяркоўваў таксама ідэю скарачэньня тэрміну паўнамоцтваў абраных кандыдатаў. Паводле заяваў прэзыдэнцкай канцылярыі, гэта адзіны магчымы варыянт, як правесьці перавыбары на мясцовым узроўні. Пры гэтым сам прэзыдэнт неаднаразова заяўляў, што не падтрымлівае ідэі правядзеньня новых мясцовых выбараў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт