Logo Polskiego Radia
Print

Францускія тэрарысты пахаваныя ў безыменных магілах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.01.2015 12:23
Такім чынам улады вырашылі прадухіліць “паломніцтва” да магілаў ісламістаў.

Тэрарыст Шэрыф Куашы, які 7 студзеня напаў на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo, пахаваны ў нядзелю, 18 студзеня, у безыменнай магіле пад Парыжам. На могілках Жэнвіль у часе пахаваньня былі ўстаноўленыя жорсткія захады бясьпекі.

На пахаваньні не было сваякоў, а надмагільны камень вырашылі пакінуць без імя, каб пазьбегнуць магчымага “паломніцтва” да месца пахаваньня ісламіста.

Іншага ўдзельніка нападу на рэдакцыю часопіса — французскага тэрарыста Саіда Куашы — напярэдадні таксама ў сакрэце пахавалі ў Рэймсе.

Сатырычны часопіс Charlie Hebdo стаў аб’ектам тэрарыстычнага нападу ў Парыжы пасьля публікацый карыкатур на прарока Мухамэда: 7 студзеня ў часе ўзброенай атакі былі забітыя 12 чалавек, у тым ліку двое паліцыянтаў. Праз двое сутак падазраваныя — браты Шэрыф і Саід Куашы — былі ліквідаваныя падчас апэрацыі спэцслужбаў.

afp/риа новости/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт