Logo Polskiego Radia
Print

Польшча купляе падводныя лодкі й крылатыя ракеты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.01.2015 16:18
Хутчэй за ўсё новыя падводныя лодкі будуць купленыя ў Нямеччыне, у якасьці альтэрнатывы разглядаецца таксама Францыя.

kobben,
kobben, foto: wikipedia

Польшча купіць падводныя лодкі разам з крылатымі ракетамі. Восеньню мінулага года Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы мела іншыя пляны: спачатку плянавалася купіць падводныя лодкі, а пазьней – ракеты.
Мінабароны краіны плянуе закупіць тры дызэльныя падводныя лодкі. Крылатыя ракеты, якімі будуць узброеныя падводныя караблі, гэта сучасная й сур’ёзная зброя. Яны могуць паражаць цэль на адлегасьці да 1 тыс. кілямэтраў і з дакладнасьцю 3-5 мэтраў. На пакупку гэтай сучаснай зброі Варшава выдаткуе каля 2 млрд. эўра.
На дадзены момант на ўзбраеньні Ваенна-марскіх сіл Польшчы знаходзяцца чатыры падводныя лодкі тыпу “Kobben”, пабудаваная ў ФРГ для ВПС Нарвэгіі. Гэта праект 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Пасьля мадэрнізацыі ў 2002 годзе Осла перадало пяць лодак Польшчы.
Хутчэй за ўсё новыя падводныя лодкі будуць купленыя ў Нямеччыне, у якасьці альтэрнатывы разглядаецца таксама Францыя.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт