Logo Polskiego Radia
Print

Парашэнка: траціна салдат зь першай хвалі мабілізацыі - дэзертыры

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2015 14:00
Патрапіўшы пад першыя абстрэлы, яны псыхалягічна зламаліся й потым не маглі сябе прымусіць пайсьці далей у бой - адзначыў прэзыдэнт.
źr. Stockexport

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў аб тым, што сярод салдат, якія трапілі пад першую хвалю мабілізацыі, была амаль трэць (30%) дэзерціраў. Пра гэта ён распавёў у інтэрвію тэлеканалу "Інтэр", вытрымкі з гэтага інтэрвію прыводзіць РІА Навіны.

"І гэта не былі хлопцы, якія не любілі Ўкраіну. Проста яны не былі навучанымі, без адпаведнай падрыхтоўкі, без адпаведнага ўзбраеньня, патрапіўшы пад першыя абстрэлы, псыхалягічна зламаліся й потым не маглі сябе прымусіць пайсьці далей у бой”, - адзначыў прэзыдэнт.

У 2014 годзе Вярхоўная Рада Ўкраіны аб'яўляла тры хвалі мабілізацыі. Першая была абвешчаная 17 сакавіка, другая - 6 траўня, трэцяя - 22 ліпеня. Дакладныя дадзеныя аб колькасьці мабілізаваных грамадзян не паведамляліся. Пры гэтым вядома, што да канца 2014 года колькасьць узброеных сіл Украіны павялічылася з 130 да 232 тысяч чалавек.

У бягучым 2015 годзе таксама праводзіцца тры этапы частковай мабілізацыі ва Ўкраіне. У сярэдзіне студзеня парлямэнт Украіны зацьвердзіў адпаведны ўказ прэзыдэнта. Згодна з дакумэнтам, у 2015-м у краіне плянуюць дадаткова прызваць 104 тысячы салдат. Першы этап стартаваў 20 студзеня й павінен працягнуцца каля трох месяцаў (90 дзён). Другі этап мабілізацыі бягучага года пачнецца ў красавіку й будзе доўжыцца 60 дзён, трэці стартуе ў ліпені, яго працягласьць складзе таксама 60 дзён.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт