Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Польшчы - блякада дарог

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.03.2015 09:09
Транспартнікі блякуюць фурамі важныя дарогі, перакросткі й даезды да памежных пераходаў.
eostoleka.pl

Такім чынам яны пратэстуюць супраць цяжкой сытуацыі, у якой, паводле іх, яны апынуліся.

“Спробы нас выцясьніць прыходзяць як з усходу, так і з захаду Эўропы”, - кажа ўладальнік транспартнай фірмы зь Седльцаў і адзін з каардынатараў страйку Міхал Вэрэшчыньскі. З аднаго боку, гэта нямецкія й францускія законы аб мінімальным заробку, а з другога – расейскае заканадаўства, якое абмяжоўвае транспарт з Польшчы на Ўсход.

Паводле пратэстоўцаў, польскі ўрад толькі робіць выгляд, што нешта робіць, а транспартная галіна ня можа больш чакаць.

Праблемы з рухам адчуюць кіроўцы на некаторых трасах у Дольнай Сылезіі, Падляшшы, Мазоўшы, Любліншчыне, а таксама іншых ваяводзтвах. Вуліцамі Быдгашчы праедзе каля ста вялікіх фураў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт