Logo Polskiego Radia
Print

Камароўскі: забітыя ў Катыні — змагары за польскую свабоду

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.04.2015 16:54
ХХ ст. ня зьведала другога такога злачынства, — сказаў прэзыдэнт Польшчы ў 75-ю гадавіну катынскага генацыду.


Ля Магілы Невядомага жаўнера ў Варшаве прайшла цырымонія ўшанаваньня памяці 22000 польскіх афіцэраў, забітых НКВД у Катыні, Харкаве і Медным.

Браніслаў Камароўскі ва ўрачыстай прамове зьвярнуў увагу на знакавасьць сёлетніх мерапрыемстваў.

Браніслаў Камароўскі: Мы сустракаемся ў Вялікую пятніцу — важны для ўсяго хрысьцянскага сьвету дзень распяцьця Гасподняга. У Вялікую пятніцу мы сабраліся ля Магілы Невядомага жаўнера ў 75-ю гадавіну распяцьця эліты польскага народу. Гэтае жудаснае злачынства не забытае. Сталінскім злачынцам не ўдалося сьцерці прозьвішчы катынскіх ахвяр з памяці нацыі.

Прэзыдэнт Польшчы зазначыў, што польская свабода грунтуецца на памяці і праўдзе пра Катынь. "Барацьба за гэтую праўду далей працягваецца", — адзначыў Браніслаў Камароўскі. Ён нагадаў, што сёньня за ўсходняй мяжой Польшчы праводзяцца акты агрэсіі. "Гэта патрабуе адзінства і салідарнасьці сярод палякаў", - дадаў галава дзяржавы.

75 гадоў таму НКВД пачало масава вывозіць польскіх грамадзян зь лягераў у Казельску, Старабельску і Асташкаве. 3 красавіка 1940 г. першыя калёны польскіх афіцэраў выправіліся з Казельска ў Катынь. Гэта быў пачатак масавых забойстваў, учыненых у Катыні, Харкаве і Медным — там супрацоўнікі НКВД расстралялі каля 22 тысяч польскіх грамадзян, якія трапілі ў палон у выніку агрэсіі СССР на тэрыторыі Польшчы ў 1939 годзе.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт