Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня - "Ноч бібліятэкаў"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.05.2015 15:51
Мерапрыемства нагадвае папулярную "Ноч музэяў".
foto: Twice25/Wikimedia Commons

Бліжэйшую ноч у Польшчы можна будзе правесьці ў бібліятэцы. На тэрыторыі цэлай краіны сёньня адбудзецца “Ноч бібліятэкаў”. Да акцыі далучылася больш за 500 устаноў з цэлай краіны. Мерапрыемства нагадвае папулярную "Ноч музэяў".

У Нацыянальнай бібліятэцы ў сталіцы заплянаваны шэраг мерапрыемстваў, у прыватнасьці, кінапаказы ды сустрэчы зь вядомымі журналістамі, пісьменьнікамі й мовазнаўцамі. А важнейшым мерапрыемствам “Ночы бібліятэк” стане чытаньне вядучымі акторамі верша “Паравоз” вядомага польскага дзіцячага пісьменьніка Юліяна Тувіма.
Мэта “Ночы бібліятэк” – павысіць узровень чытаньня сярод палякаў, а таксама паказаць, што бібліятэка – гэта цікавае й карыснае для ўнутранага разьвіцьця месца.
Паводле статыстычных дадзеных, на працягу года 40% палякаў чытаюць толькі адну кнігу, а 7 кнігаў і больш чытаюць толькі 11% жыхароў краіны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт