Logo Polskiego Radia
Print

Праэўрапейскія партыі выйгралі рэгіянальныя выбары ў Малдове

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.06.2015 16:10
У Малдове падведзены вынікі другога тура мясцовых выбараў, якія праходзілі ў 459 населеных пунктах краіны.

У Малдове падведзены вынікі другога тура мясцовых выбараў, якія праходзілі ў 459 населеных пунктах краіны, - паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы. У большасьці рэгіёнаў перамогу атрымалі праеўрапейскія палітычныя сілы.

Дэмакратычная партыя Малдовы атрымала перамогу ў 140 населеных пунктах, Лібэральна-дэмакратычная партыя - у 104, Партыя камуністаў - у 46. "Нашая партыя" расейскага бізнэсмэна Рэната Вусатага выйграла выбары ў 41 населеным пункце, сам Вусаты яшчэ ў першым туры стаў мэрам ў другім па велічыні горадзе Малдовы - Бельцы, атрымаўшы больш за 70% галасоў выбаршчыкаў.

Віцэ-старшыня Лібэральнай партыі, дзеючы мэр Кішынёва Дорын Кіртоакэ выйграў другі тур выбараў у сталіцы краіны. Ён атрымаў 53,5% галасоў выбаршчыкаў. Кіртоакэ вядомы як прыхільнік эўрапейскай інтэграцыі Малдовы.

Лідэр Партыі сацыялістаў Ігар Далін заявіў, што сацыялісты не прызнаюць вынікаў выбараў з-за шматлікіх парушэньняў. Прадстаўнікі партыі маюць намер дамагацца адмены вынікаў на асобных выбарчых участках або правядзеньня паўторнага галасаваньня.

Урад Малдовы падаў у адстаўку ў поўным складзе.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт