Logo Polskiego Radia
Print

Тшаскоўскі: Польшча будзе патрабаваць ад Грэцыі рэформаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2015 15:05
Міністар па эўрапейскіх справах адзначае, што перашкодай у вырашэньні праблемы Грэцыі могуць быць Расея й Кітай.
Rafał Trzaskowski (PO)Rafał Trzaskowski (PO)

На нядзельным саміце апошняга шанцу Польшча будзе патрабаваць ад Грэцыі рэформаў, - заявіў ў эфіры Польскага радыё міністар па эўрапейскіх справах Рафал Тшаскоўскі. У Брусэлі адбудзецца сустрэча кіраўнікоў усіх 28 краін ЭЗ.

Тшаскоўскі лічыць, што ня толькі Грэцыя нясе адказнасьць за цяперашнюю эканамічную сытуацыю. На яго думку, грэкі зьяўляюцца асноўнымі вінаватымі, аднак трэба памятаць, што хтосьці пазычаў ім грошы за „прыгожыя вочы”. "Грэкі бралі, а крэдыторы заплюшчвалі вочы на іх сытуацыю", - падкрэсьлівае Тшаскоўскі.

Міністар па эўрапейскіх справах адзначае, што перашкодай у вырашэньні праблемы Грэцыі могуць быць Расея й Кітай. На яго думку, у той час, калі Грэцыя будзе выxодзіць з эўразоны, запануе хаос, а затым у Грэцыю прыдуць кітайцы са сваім капіталам. На яго думку, закалот карысны таксама Расеі, якая хоча дэстабілізацыі Эўрапейскага Зьвязу.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт