Logo Polskiego Radia
Print

Палова палякаў спадзяецца, што Дуда будзе лепшы за Камароўскага

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.08.2015 15:35
48% палякаў прытрымліваюцца думкі, што Анджэй Дуда, як прэзыдэнт, будзе лепшы за Браніслава Камароўскага.
Andrzej Duda. Photo: PAP/Jacek BednarczykAndrzej Duda. Photo: PAP/Jacek Bednarczyk

Амаль кожны другі паляк (48%) мяркуе, што новы прэзыдэнт Анджэй Дуда будзе лепшым за цяперашняга кіраўніка Браніслава Камароўскага. Такія вынікі апытаньня, праведзенага Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі. Адначасова меркаваньні палякаў наконт таго, як менавіта Дуда паўплывае на сытуацыю ў краіне і пазыцыю Польшчы ў сьвеце, падзяліліся.

Адзначым, што, паводле апытаньня, 22% палякаў лічаць, што ўступленьне Анджэя Дуды на пасаду прэзыдэнта азначае зьмены да горшага. 8% мяркуюць, што Дуда будзе горшым кіраўніком, чым Камароўскі.

Амаль кожны другі апытаны (47%) мяркуе, што ў якасьці прэзыдэнта Анджэй Дуда будзе кіравацца інтарэсамі краіны. У гэта ня вераць 37% удзельнікаў апытаньня, якія лічаць, што Дуда будзе кіравацца, у першую чаргу, інтарэсамі сваёй палітычнай партыі.

37% апытаных лічаць, што будучы кіраўнік вырашыць важнейшыя праблемы краіны. 33% мяркуюць, што прэзыдэнтура Дуды прывядзе да паляпшэньня палітычнага жыцьця ў Польшчы.

Амаль кожны трэці апытаны (29%) прытрымліваецца думкі, што Анджэй Дуда ўмацуе пазыцыю Польшчы на ​​міжнароднай арэне. Супрацьлеглае меркаваньне дэкляруюць 21% удзельнікаў апытаньня.

Нагадаем, Анджэй Дуда, які перамог у прэзыдэнцкіх выбарах, уступіць на пасаду прэзыдэнта Польшчы 6 жніўня.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт