Logo Polskiego Radia
Print

Анамальна нізкі ўзровень вод Віслы ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 17.08.2015 16:44
У выніку небывалай сьпёкі анамальна ўпаў узровень Віслы ў сталіцы – ён складае ўсяго 51 см.
foto: lumisfera.plfoto: lumisfera.pl

У выніку небывалай сьпёкі анамальна ўпаў узровень вод Віслы ў сталіцы – усяго 51 см. Гэта амаль на сантымэтр менш, чым падчас папярэдня засухі тры гады таму. Экспэрты прагназуюць, што цягам бліжэйшых двух-трох дзён вада можа апасьці нават да 48 сантымэтраў.

Мэр Варшавы Ганна Гранкевіч-Вальц запэўнівае гараджанаў, што вада ў кранах ня скончыцца і нішто не пагражае яе якасьці. Яна патлумачыла, што сталіца мае дзьве крыніцы, зь якіх бярэ ваду – гэта Вісла і Зэгжынскае вадасховішча. Ганна Гранкевіч-Вальц дадала, што нізкі ўзровень Віслы будзе выкарыстаны, каб прыбраць у рацэ.

На ачыстку дна Віслы накіраваныя 300 тысяч злотых з рэзэрву.

Між тым абмялелая Вісла пачала раскрываць гістарычныя сюрпрызы. З ракі паказаліся, між іншым, абломкі карабля, старая водаправодная помпа і вагон. Былі знойдзеныя фрагмэнты старых бутэлек, якія, верагодна, былі вырабленыя яшчэ ў XVIII стагодзьдзі.

Паказаліся таксама рэшткі маста Панінскага з XVIII стагодзьдзя, зьнішчанага падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, каб затрымаць наступ расейцаў з усходу.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт