Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт: Дадатковы рэфэрэндум павінен адбыцца 25 кастрычніка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.08.2015 20:26
Анджэй Дуда зьвярнуўся з заклікам да Сэнату вызначыць другі рэфэрэндум разам з парляманцкімі выбарамі.
Photo: PAP/Bartłomiej ZborowskiPhoto: PAP/Bartłomiej Zborowski

Анджэй Дуда зьвярнуўся з заклікам да вышэйшай палаты польскага парляманту Сэнату вызначыць другі рэфэрэндум разам з парляманцкімі выбарамі на 25 кастрычніка.

Прэзыдэнт выступіў са зваротам да народу й патлумачыў, што ён лічыць патрэбным даць грамадзянам магчымасьць выказацца на тры пытаньні: 1) адносна абавязку пасылаць дзяцей у школу з 6-ці гадоў, 2) адносна павышэньня пэнсійнага ўзросту да 67 гадоў, 3) адносна магчымасьці прыватызацыі лясоў у Польшчы.

Адначасова А.Дуда вырашыў не адмяніаць рэфэрэндуму, які 6 верасьня г.г. загадаў правесьці былы прэзыдэнт Б. Камароўскі. У гэтым галасаваньні пялякі будуць вырашаць ці варта ўводзіць у краіне аднамандатныя акругі, ці надалей фінансаваць палітычныя партыі зь дзяржбюджэту, і ці падтрымліваюць грамадзяне прынцып, што ў выпадку сумневаў падатковая прызнае рацыю падаткаплатніку.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт