Logo Polskiego Radia
Print

Схэтына: салідарнасьць выключна добраахвотная

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.09.2015 16:30
Кіраўнік польскага МЗС лічыць, што дыскусія аб іміграцыі не павінна зводзіцца да лімітаў.
flickr.com

„Салідарнасьць у міграцыйным крызысе павінна быць, але на добраахвотнай аснове”, - такім чынам міністар замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схэтына пракамэнтаваў прапанову Эўракамісіі, каб прымусіць сяброўскія краіны прымаць бежанцаў паводле абавязковых лімітаў.

Свой плян Эўракамісія павінна прадставіць на наступным тыдні. Аднак, паводле неафіцыйнай інфармацыі, Польшча будзе прымушана прыняць агулам каля 10 тысяч чалавек.

Гэтае пытаньне было адным з асноўных на сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ у Люксэмбургу.

Гжэгаж Схэтына кажа, што Польшча будзе салідарнай, але яна сама вырашыць, колькі ўцекачоў гатова прыняць. Міністар падкрэсьлівае, што дыскусіі аб іміграцыі нельга абмяжоўваць толькі разьмеркаваньнем бежанцаў.

Гжэгаж Схэтына: Калі цяпер мы будзе дадаваць чарговыя лічбы, то неўзабаве паявіцца новая хваля імігрантаў і ліміты трэба будзе нанава павышаць. Гэта не вырашае праблемы. Эканамічных імігрантаў, якія не зьяўляюцца палітычнымі бежанцамі, а хочуць прыехаць у Эўропу й жыць лепш – мільёны.

Кіраўнік польскай дыпляматыі падкрэсьліў, што Эўразьвяз павінен распрацаваць стратэгію па барацьбе зь міграцыйным крызысам. У прыватнасьці вырашыць, як спыніць хвалю бежанцаў, і як эфэктыўна ажыцьцяўляць іх рэгістрацыю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт