Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадар Расеі: Я не хацеў абразіць палякаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2015 12:43
Сяргей Андрэеў даваў тлумачэньні ў польскім МЗС.
poland.mid.ru

„У мяне не было намеру абразіць польскі народ”, - сказаў пасол Расеі пасьля таго, як у Міністэрстве замежных спраў Польшчы ён даў тлумачэньні наконт свайго выказваньня з апошняй пятніцы.

Сяргей Андрэеў падкрэсьліў, што яго словы пра „польскую адказнасьць за пачатак Другой сусьветнай вайны” былі недакладныя.

Сяргей Андрэеў: Мы зь вялікай пашанай ставімся да гераічнага супраціву польскага народу ў дачыненьні да нацысцкай агрэсіі, да барацьбы польскага падпольля зь гітлераўскай акупацыяй і да ўдзелу жаўнераў Польскай народнай арміі, якія плячо ў плячо з Чырвонай арміяй змагаліся ў Вялікай айчыннай вайне.

Нагадаем, тры дні таму ў інтэрвію тэлеканалу „TVN24” расейскі амбасадар заявіў, што „Польшча нясе адказнасьць за пачатак Другой сусьветнай вайны”.

З-за гэтага выказваньня амбасадар Расеі быў выкліканы ў МЗС Польшчы. Пасьля сустрэчы ў ведамстве Сяргей Андрэеў заявіў, што ноты пратэсту палякі яму не ўручылі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт